Падтрымаць нас
Беларусы на вайне
  1. Что происходит в Польше: «государственный переворот» или «восстановление верховенства права»?
  2. Расстат пракаментаваў атаку «Кіберпартызан» і Silent Crow
  3. Беларуска падалася на польскую візу разам з дзіцем — выніковае рашэнне паставіла яе ў тупік
  4. «Я разорвал КГБ очко и оставляю вам его в подарок». Ковригин рассказал, как тайно съездил в Беларусь и остался незамеченным
  5. Такое здарылася ўпершыню: курс даляра спыніўся. Прагноз па валютах
  6. Старшему 94, младшему чуть больше года. Эвакуированные из Олешек через Беларусь прибыли в Украину — первые кадры
  7. Вплоть до мокрого снега. Какой будет погода в Беларуси на следующей неделе
  8. Конфеты с цианидом. Рассказываем о страшном преступлении, которое изменило Хеллоуин навсегда
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.