Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. Умер при загадочных обстоятельствах, работал на российского олигарха. Как сложились судьбы министров иностранных дел Беларуси
  2. «Трое комбайнеров едят, а перед ними танцуют и поют десять человек». Как «битва за урожай» в Беларуси превратилась в «агротреш»
  3. Доллар готовится к росту: каких уровней ждать в начале августа? Прогноз курсов валют
  4. Из Беларуси эвакуировали семью барабанщика, который играл на протестах и получил шесть лет колонии
  5. «Откуда вас столько?» Что происходит с преследованием за протесты 2020 года, в «деле Гаюна» и в других громких историях
  6. В Беларуси активно создается новая десантно-штурмовая бригада
  7. Куда сложнее всего поступить на платное в Беларуси? Появились данные о конкурсе и проходных баллах
  8. Украина ударила по новому Wildberries
  9. Этой ночью Беларусь посетил смерч. Посмотрите на фото последствий
  10. Жена «кошелька» Лукашенко написала бестселлер — его перевели на беларусский язык


Чэшская кампанія Avast, вядомая антывіруснымі праграмамі Avast і AVG, а таксама ўтылітай CCleaner для ачысткі Windows, спыніла працу ў Беларусі і Расіі ў сувязі з санкцыямі ЕС, піша Devby.io.

Иллюстрация: Devby.io
Ілюстрацыя: Devby.io

«У сувязі з рэгуляваннем экспарту праз нядаўнія падзеі мы не можам прадастаўляць нашы паслугі або падтрымку карыстальнікам у Расіі і Беларусі. Калі вы бягучы карыстальнік і выкарыстоўваеце нашыя прадукты, іх некаторыя функцыі могуць не працаваць або вы можаце сутыкнуцца з памылкамі пры выкарыстанні нашых сэрвісаў і праграм. Прыносім свае прабачэнні за магчымыя нязручнасці і дзякуем вам за тое, што з’яўляецеся нашым кліентам», — гаворыцца на сайце тэхпадтрымкі Avast.

Усе прадукты і паслугі Avast сталі недаступныя для ўсіх карыстальнікаў, якія знаходзяцца ў дзвюх краінах, з 29 студзеня 2024 года. Пры адкрыцці ўсталяваных праграм яны бачаць паведамленне: «На жаль, гэты прадукт не падтрымліваецца ў вашым бягучым месцы знаходжання». Усе платныя падпіскі ануляваныя на нявызначаны час і не будуць абнаўляцца пасля заканчэння тэрміну.